Главные вкладки

Што такое Google Public Data Explorer і як з ім працаваць

Google мае ўласнае сховішча адкрытых дадзеных. Крыніцамі дадзеных заяўленыя міжнародныя арганізацыі, нацыянальныя статыстычныя камітэты, НДА і даследчыя інстытуты. Google Public Data падкрэслівае, што не з'яўляецца адказнай за змест датасэтаў. Апроч непасродна набораў дадзеных на платформе можна знайсці інтэрактыўныя візуалізацыі, а таксама магчымасць дадаваць уласныя наборы, якія будуць дасяжныя для публічнага пошуку. 

Калі зайсці на старонку, можна абраць мову і ў залежнасці ад яе атрымаць набор наяўных набораў дадзеных. Прадказальна найбольшая колькасць інфармацыі прадстаўленая па-англійску - ёсць датасэты (57 адзінак) і метрыкі (1040 адзінак). У ідэале пры змене мовы вам мусіць выдавацца спіс дадзеных, унікальны для канкрэтных краінаў, але на справе ваш спіс проста скарачаецца да Еўрастата і Сусветнага банка. Беларускай мовы няма, а па-руску набораў зусім няшмат і апроч Еўрастата і Сусветнага банка дадаецца толькі Росстат. 

Google Public Data
Google Public Data Explorer існуе з 2010 года

Запыт “Belarus” пакуль у пошуку нічога не выдае. Аднак ёсць меркаванне, што гэта можна змяніць уласнымі сіламі - Google Public Data Explorer дазваляе карыстальнікам загружаць іх уласныя наборы. Для гэтага, праўда, неабходна крыху пачытаць мануалаў адносна стандартаў - Dataset Publishing Language і How to. Пры гэтым загружаць дадзеныя можна як прыватная асоба, так і як афіцыйная (для апошніх ёсць ньансы). Апроч таго ёсць форум. Праўда, яго нельга назваць актыўным: першыя запісы ў якім з’явіліся ў жніўні мінулага году і зараз іх налічваецца толькі каля трох соцень.