Главные вкладки

Бясплатныя курсы па журналістыцы дадзеных і не толькі

На платформе Learno.net даступны бясплатны курс па журналістыцы дадзеных

Курс складаецца з відэа-лекцый, кіраўніцтваў, практычных заданняў, тэарытычных матэрыялаў і дыскусійных форумаў і разлічаны на ўсіх, хто мае інтэрнэт і хоча апавядаць гісторыі з дапамогай дадзеных. Выкладчыкі курса - Сымон Радрыгес (Simon Rogers), Пауль Брэдшоў (Paul Bradshaw), Стыў Дойг (Steve Doig), Нікалас Кайсэр-Брыл (Nicolas Kayser-Bril) і Альберта Каіра (Alberto Cairo). Калі вы не першы раз чуеце пра журналістыку дадзеных, то і імёны выкладчыкаў вы таксама чулі. 

Курс мае 5 модулей: 

1. Журналістыка дадзеных у рэдакцыі

2. Пошук дадзеных для гісторый

3. Пошук ідэяў для гісторый з дапамогай аналіза дадзеных

4. Ачыстка "брудных дадзеных"

5. Апавяданне гісторый з дапамогай візуалізацыі

Кожны модуль падзелены на 4 секцыі. Кожная з іх мае відэа працягласцю каля 15 хвілін. Каманда курса разлічвае, што, каб прайсці модуль цалкам, слухач мусіць прысвячаць заняткам 4-5 гадзін на тыдзень. Рэкамендавана адольваць адзін модуль на тыдзень. Хутчэйшы тэмп можа пагоршыць успрыняцце матэрыяла праз перанасычанасць, а ў больш павольным ёсць рызыка забыцца, што было ў папярэднім занятку. Але гэта толькі рэкамендацыі.  

Каб праслухаць курс, неабходна зарэгістравацца на платформе, што варта, бо там можна знайсці яшчэ шэраг карысных курсаў:

Кіраванне праектамі ў галіне журналістыкі дадзеных

Пошук у Google для журналістаў

Асновы верфікацыі інфармацыі

Плануюцца да запуску: 

Сацыяльныя медыя для журналістаў: Twitter

Памылкі, якія мы зрабілі, таму не паўтарайце іх: у візуалізацыі дадзеных, журналістыцы і вэбе

Асобна звяртаем увагу на тое, што платформа мае публічны чат у Slack, што добрая магчымасць для абмену досведам з калегамі па ўсім свеце.